Падэрборнскі ўніверсітэт
Падэрборнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Paderborn) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Падэрборн. Агульная характарыстыкаУніверсітэт - адзін з чатырнаццаці дзяржаўных даследчых універсітэтаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1972 годзе. 20 000 студэнтаў былі залічаны ва ўніверсітэт у зімовы семестр 2016/2017 года. Прапануе 62 праграмы навучання. Ва ўніверсітэце ёсць некалькі лаўрэатаў прэміі імя Готфрыда Вільгельма Лейбніца, якая прысуджаецца Нямецкім даследчым фондам. Універсітэт цесна супрацоўнічае з Інстытутам Хайнца Ніксдорфа, Цэнтрам паралельных вылічэнняў Падэрборна і двума Інстытутамі Фраўнгофера для даследаванняў у галіне інфарматыкі, матэматыкі, электратэхнікі і квантавай фатонікі. У 2018 годзе ў Інстытуце Хайнца Ніксдорфа ўніверсітэта быў дасягнуты сусветны рэкорд па аптычнай перадачы дадзеных з хуткасцю 128 гігабіт у секунду. Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў 2018 года, вядомы як "Шанхайскі рэйтынг", паставіў гэты ўніверсітэт у на 50-75 месца ў свеце па напрамку "Матэматыка". Факультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia