Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт

Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт
ням.: Dresden International University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Dresden International University
Міжнародная назва англ.: Dresden International University
Заснаваны 2003
Студэнты 1 377
Краіна
Размяшчэнне Дрэздэн
Сайт di-uni.de

Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт (ням.: Dresden International University) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дрэздэн.

Агульная характарыстыка

Гэта прызнаны дзяржавай прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Дрэздэне, які прапануе праграмы навучання і прафесійнай падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў. Вучэльня была заснавана ў 2003 годзе як даччыная кампанія Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта. Прэзідэнтам-заснавальнікам з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Саксоніі Курт Бідэнкопф, які займаў пасаду ганаровага прэзідэнта да жніўня 2021 года. З лютага 2010 года вучэльня функцыянуе на правах інстытута Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya