Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Kaiserslautern) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кайзерслаўтэрн. Агульная характарыстыкаКайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Сёння гэта адзіны тэхніка-прыродазнаўчы ўніверсітэт у Рэйнланд-Пфальцы. Ён прапануе шырокі спектр навучальных праграм вышэйшай адукацыі ўсіх узроўняў па дванаццаці буйных спецыяльнасцях. Большасць праграм навучання маюць міждысцыплінарны характар, такім чынам аб'ядноўваючы розныя вобласці ведаў. Студэнты і маладыя навукоўцы могуць пры неабходнасці ўдзельнічаць у праектах навукова-даследчых інстытутаў Кайзерслаутерна, уключаючы два інстытута Фраўнгофера, Інстытут праграмных сістэм Макса Планка, Нямецкі даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, Інстытут кампазітаў, Інстытут тэхналогій і працы, Інстытут біятэхналогій і даследаванняў лекавых сродкаў і іншымі, якія цесна супрацоўнічаюць з універсітэтам у галіне прыкладных даследаванняў. Факультэты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia