Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт
Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт (ням.: Universität Witten/Herdecke) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі у гарадах Вітэн і Гердэке. Агульная характарыстыкаВітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт — прыватны, прызнаны дзяржавай, некамерцыйны ўніверсітэт. Гэта была першая нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая атрымала акрэдытацыю як менавіта «ўніверсітэт» — статус, які прызнае акадэмічную якасць універсітэта, эквівалентную дзяржаўным універсітэтам, і дае права прысуджаць ступені бакалаўра і магістра, доктарскія і праводзіць хабілітацыю. Яго заснаванне і гісторыя часта адзначаліся супярэчлівымі дыскусіямі і значнымі цяжкасцямі пры стварэнні новага ўніверсітэта ў нямецкай адукацыйнай сістэме. У 1995 годзе выданне «Times Higher Education» адзначыла, што ўніверсітэт аднымі лічыцца «ідэалістычнай мадэллю будучыні нямецкай вышэйшай адукацыі, а іншымі … карбункулам на ўніверсітэцкім ландшафце краіны, у якім жорстка пераважае дзяржава». Сёння Вітэнска-Гердэкскаму ўніверсітэту ўдалося атрымаць прызнанне адным з нямногіх прыватных універсітэтаў Германіі як «гумбальтавы» ўніверсітэт і ўзорам для пераймання з пункту гледжання структуры курсаў, інтэграцыі практычнай і тэарэтычнай падрыхтоўкі і інавацыйных падыходаў да аплаты навучання. У 2019 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 2 500 студэнтаў і было 582 супрацоўнікаў, у тым ліку 71 прафесар і 232 выкладчыка / даследчыка. Каля 100 дактароў штогод атрымліваюць гэтую навуковую ступень у аспірантуры гэтай ВНУ. Студэнтаў магістратуры таксама больш, чым студэнтаў бакалаўрыяту, што паказвае моц універсітэта. У цяперашні час універсітэт пашырае кампус і павялічвае колькасць студэнтаў. ФакультэтыЗ мая 2020 года ўніверсітэт складаецца з двух факультэтаў:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia