Ульмскі ўніверсітэт
Ульмскі ўніверсітэт (ням.: Universität Ulm) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ульм. Агульная характарыстыкаАдкрыццё універсітэта яшчэ ў 1959 годзе ініцыяваў Савет па навуцы і Міністэрства культуры ФРГ, у планах якіх было стварэнне новай вышэйшай навучальнай установы медыцынскага профілю. Афіцыйна адкрыццё адбылося 25 лютага 1967 года. Новай навучальнай установе першапачаткова была дадзена назва Ульмскі інстытут медыцыны і прыродазнаўства, але ў тым жа годзе ўлады зямлі Бадэн-Вюртэмберг далі інстытуту статус універсітэта. Да 1990-х гадоў ішло актыўнае будаўніцтва дадатковых карпусоў і пашырэнне структуры універсітэта. У 2007 годзе універсітэт адсвяткаваў 40-годдзе. У тым жа годзе ўзнікла ідэя назваць універсітэт у гонар Альберта Эйнштэйна, які нарадзіўся ў горадзе Ульм. Але рашэнне па гэтым пытанні прынята не было. Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia