Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ
Дзюсельдорфскі ўніверсітэт імя Генрыха Гейнэ (ням.: Heinrich-Heine-Universität Düsseldorf) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюсельдорф. Агульная характарыстыкаУ 1806 годзе Іаахім Мюрат распачаў спробы стварыць універсітэт у Дзюсельдорфе. Універсітэт быў фармальна створаны 12 снежня 1811 года ўказам Напалеона Банапарта. Пачатак вайны, аднак, прывёў да таго, што гэтая ідэя не была рэалізаваная. У 1907 годзе з нагоды стварэння новай гарадской бальніцы была створана медыцынская акадэмія, якая была сканцэнтравана на навучанні лекараў і навуковай дзейнасці. У 1923 годзе ўстанова была перайменавана ў Дзюсельдорфскую медыцынскую акадэмію і пачала навучанне студэнтаў. У 1935 годзе акадэмія атрымала права прысвоіваць навуковую ступень доктара. 16 лістапада 1965 года ўрад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні медыцынскай акадэміі ва ўніверсітэт. У 1988 годзе сенат універсітэта прыняў рашэнне прысвоіць установе імя Генрыха Гейнэ. Факультэты
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia