Будынак Галоўнага штаба (Санкт-Пецярбург)
Будынак Галоўнага штаба (руск.: Здание Главного штаба) — гістарычны будынак, які размяшчаецца на Палацавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1819 па 1829. Архітэктар: К. І. Росі. Скульптары: С. С. Піменаў, В. І. Дземут-Маліноўскі. У заходняй частцы будынка знаходзіцца камандаванне Заходняй ваеннай акругі — найбуйнейшай ваеннай акругі Расіі, якая ўключае абсалютную большасць насельніцтва, Маскву і Санкт-Пецярбург. камандуючы — генерал-полковник Сідараў . Усходняя частка будынка перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу, які размясціў у будынку карціны XIX—XX стагоддзяў, пераважна імпрэсіяністаў, і праводзіць у будынку часовыя выстаўкі сучаснага мастацтва[1]. АрхітэктураЦэнтральная частка будынка складаецца з двух карпусоў, злучаных аркай, якія складаюць разам дугу агульнай даўжынёй 580 метраў[2]. ![]() У будынках, акрамя Галоўнага Штаба , размяшчаліся Ваеннае міністэрства , Міністэрства замежных спраў і Міністэрства фінансаў (ва ўсходнім корпусе). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся Наркамат Замежных спраў, а пасля аддзяленне міліцыі. У цяперашні час частка будынка належыць Заходняй ваеннай акрузе . У 1993 годзе ўсходняе крыло будынка Галоўнага штаба перададзена Эрмітажу. З боку Неўскага праспекта да будынка прыбудаваны флігель, дзе размяшчалася Вольнае эканамічнае таварыства . Да 1840-х гадоў на рагу Неўскага праспекта знаходзіўся стары будынак. У 1845 - 1846 гадах на гэтым участку архітэктар І. Д. Чэрнік пабудаваў новы будынак, фасад якога вырашаны ў агульных формах з Галоўным штабам. У 2008 годзе быў праведзены тэндэр на рэканструкцыю ўсходняга крыла будынка Галоўнага штаба. Яго выйграў кансорцыум кампаній «Інтарсія» і «Возрождение». Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця зацвердзіў рашэнне тэндэрнай камісіі і кошт прац 4 418 414 868 рублёў.[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia