Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск)
Будынак былой духоўнай кансісторыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 24, на рагу з Чырвонаармейскай вуліцай (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму[1]. ГісторыяБудынак пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя[1] (паводле некаторых звестак — у 1864 годзе[2]) у складзе комплексу архірэйскага падворка для размяшчэння кансісторыі, а таксама пакояў мінскага епархіяльнага архітэктара[1]. Кансісторыя дзейнічала да 1924 года[2]. У савецкі перыяд у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі[1]. У 2004 годзе ў будынку адкрыты Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Архітэктура![]() Будынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха руставаныя, другога — гладкія, вокны прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці паверх. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі сандрыкамі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім карнізным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка змешанага калідорна-анфіладнага тыпу. Першы і другі паверхі маюць цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, трэці — плоскія[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia