Васілевіцкая нізіна

Васілевіцкая нізіна на карце.

Васілевіцкая нізіна — геамарфалагічны раён Беларусі, водна-ледавіковая і азёрна-алювіяльная нізіна ў міжрэччы Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Мяжуе з Хойніцкай, Азарыцкай і Светлагорскай нізінамі.

У морфаструктурным плане тэрыторыя прымеркавана да паўночна-ўсходняй часткі Прыпяцкага прагіну са складанай будовай падмурка, які залягае на глыбіні 2000—3000 м. Раён размешчаны ў зоне падняццяў лакальных морфаструктур. Магутнасць антрапагенавага чахла ў асноўным складае 15-50 м, а ў месцах ледавіковага выворвання дасягае 150—198 м. Паверхня характарызуецца абсалютнымі вышынямі 123—140 м, максімальнай адзнакай 157 м, і мінімальнай — 120 м.

На поўначы і ўсходзе нізіна прадстаўлена водна-ледавіковымі і марэннымі спадзістахвалістымі паверхнямі з гляцыядыслакацыямі і адзіночнымі камавымі ўзгоркамі вышынёй 5-10 м. На павышаных участках раўніны распаўсюджаны масівы перавяваных пяскоў.

Складаны і разнастайны характар ​​гідралагічнай сеткі. Апроч радыяльнага малюнка, вылучаецца цэнтрабежны. Даліны рэк слаба выяўлены, урэзаны ў нізінныя тарфяныя адклады на глыбіню да 1 м. Пачаткам большасці малых рэк з’яўляюцца затарфаваныя балотныя паніжэнні. Рэкі атрымалі ў спадчыну сістэму спушчаных азёр, у паніжэннях якіх магутнасць торфу дасягае 5 м. Мяжу спушчаных азёр падкрэсліваюць берагавыя валы вышынёй 1-2 м, дзе назіраюцца перавяваныя пяскі. На поўдні Васілевіцкай нізіны вылучаецца шэраг азёр. У межах правабярэжжа Дняпра развіта сетка яроў. Інтэнсіўная асушальная меліярацыя актывізавала ветравую эрозію на тарфяніках і на старажытнаазёрных берагавых утварэннях.

Літаратура

  • Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов геогра­фических и геологических специальностей / О. Ф. Якушко, Л. В. Марьина, Ю. Н. Емельянов — Мн.: БГУ, 1999. — 173 с. — 400 экз. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya