Нарачанская раўніна![]() Нарачанская раўніна — фізіка-геаграфічны раён Паазерскай правінцыі ў паўночнай частцы Мінскай і Гродзенскай абласцей. Пераважаюць узгорыста-марэнна-азёрныя і водна-ледавіковыя ландшафты. ГеаграфіяНарачанская раўніна мяжуе са Свянцянскімі градамі на поўначы і паўночным усходзе, Ашмянскім узвышшам і Вілейскай раўнінай на поўдні і паўднёвым усходзе. ГеалогіяУ тэктанічным дачыненні раўніна прымеркавана да Прыбалтыйскай монакліналі і Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Антрапагенавая тоўшча магутнасцю 40-120 м прадстаўлена ўтварэннямі бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага, паазерскага зледзяненняў. РэльефПаверхня плоскахвалістая і хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая з абсалютнымі адзнакамі 160—200 м. Выраўнаваны марэнны і флювіягляцыяльны рэльеф ускладняецца тэрмакарставымі западзінамі, камамі, часам эолавымі ўзгоркамі і градамі. Выдзяляюцца канцовамарэнныя грады паазерскага зледзянення — Свірская, Канстанцінаўская, Паўночна-Нарачанская і Паўднёва-Нарачанская, якія ўтвараюць сістэму ўзгоркаў і ўвалаў даўжынёй 0,5—З км, з адноснымі вышынямі 10—20 м. Грады складзены з супясчана-сугліністай марэны і пясчана-галечнага матэрыялу. Да ўскраін Свірскай і Паўночна-Нарачанскай град прымеркаваны озы і камы. ![]() Максімальная адзнака рэльефу (234,9 м) на поўнач ад возера Нарач, мінімальная (125 м) у даліне ракі Вілія. Гідраграфія![]() Шмат маляўнічых азёр. Выдзяляецца Нарачанская група азёр (Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае), а таксама азёры Свір, Вішнеўскае. КліматСярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня 17,3 °C. Ападкаў выпадае 708 мм у год. Вегетацыйны перыяд 191 суткі. Глебы і расліннасцьШырока распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочанныя і тарфяна-балотныя глебы. ![]() Лясы пераважна хваёвыя, сустракаюцца яловыя і бярозавыя. Лугі ў асноўным нізінныя. Балоты нізінныя, невялікімі ўкрапленнямі прысутнічаюць вярховыя. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia