Вілейская раўніна![]() ![]() Вілейская раўніна — фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі ў паўночнай частцы Гродзенскай, Мінскай і на паўднёвым захадзе Віцебскай абласцей; адпавядае тэрыторыі геамарфалагічных раёнаў Вілейская нізіна і Крывіцкая раўніна. Распаўсюджаныя водна-ледавіковыя, другасна-марэнныя, радзей азёрна-алювіяльныя і пойменныя ландшафты. ГеаграфіяВілейская раўніна мяжуе з Нарачанскай раўнінай і Свянцянскімі градамі на поўначы, Верхнебярэзінскай нізінай і Мінскім узвышшам на ўсходзе, Ашмянскім узвышшам на поўдні і захадзе. Даўжыня ў паўночна-ўсходнім напрамку каля 130 км, шырыня 40-100 км. ГеалогіяУ тэктанічным дачыненні раўніна прымеркавана да Прыбалтыйскай монакліналі і Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Антрапагенавыя (пераважна марэнныя, водна-ледавіковыя) адклады магутнасцю 80-140 м залягаюць у асноўным на дэвонскіх (на ўсходзе), а таксама на кембрыйскіх, сілурыйскіх, ардовікскіх, радзей крэйдавых (на захадзе) пародах. Асадкавы чахол складзены пародамі верхняга пратэразоя, перакрытымі адкладамі кембрыя (на захадзе), дэвону (на ўсходзе), антрапагену. РэльефПаверхня раўніны плоская, плоскахвалістая, слабахвалістая з абсалютнымі адзнакамі ад 150—180 м (на захадзе) да 175—200 м (на ўсходзе). Максімальная адзнака 223 м (ля вёскі Івашынавічы Вілейскага раёна), самы нізкі пункт — вусце ракі Нарач (137,4 м). КліматСярэдняя тэмпература студзеня −6,6 °C, ліпеня 17,6 °C. Ападкаў выпадае 656 мм у год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак. ГідраграфіяДрэнуюць тэрыторыю р. Вілія з прытокамі Ашмянка, Ілія, Нарач, Сэрвач, Страча, Уша. На Віліі пры ўпадзенні ў яе Сэрвачы, Іліі, Касуткі — буйное Вілейскае вадасховішча. Стварэнне вадасховішча і Вілейска-Мінскай воднай сістэмы прывяло да актывізацыі эразійных і абразійных працэсаў. Глебы і расліннасцьГлебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш. Пад лесам 42 % (лясы хваёва-ялова-бярозавыя, альховыя), пад раллёй да 39 % плошчы. Балоты і лугі нізінныя, часткова асушаныя. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia