Хойніцкая нізіна
Хойніцкая нізіна — геамарфалагічны раён Палескай нізіны на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Водна-ледавіковая раўніна з краявымі ўтварэннямі размешчана ў міжрэччы Дняпра і Прыпяці. Мяжуе з Васілевіцкай нізінай на поўначы, Камарынскай — на ўсходзе і поўдні, Лунінецкай — на захадзе. Выцягнута ў субшыротным напрамку на 60 км пры шырыні каля 20 км. Рэкі раёна транзітныя — Закованка, Віць, Брагінка. Геалогія і рэльефУ тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да Хобненска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Пароды крышталічнага фундамента залягаюць на глыбіні ад 1500 м (на паўночным усходзе) да 3000 м. Магутнасць антрапагенавых адкладаў у сярэднім 40-60 м, у паніжэннях дасягае 200 м. Абсалютныя адзнакі зямной паверхні 120-165 м, найбольшыя прымеркаваны да Юравіцкага ўзвышша. Адносныя перавышэнні складаюць 3-5 м, у межах краявых ледавіковых масіваў да 10-15 м. Самы нізкі гіпсаметрычны ўзровень у межах вышынь 125–149 м займае плоская, часам дробназападзінная і слабахвалістая, нахіленая на поўдзень водна-ледавіковая нізіна з гушчынёй расчлянення 0,2–0,3 км/км². Яна сучляняецца з Юравіцкім узвышшам і Хойніцка-Брагінскімі вышынямі, што ўяўляюць сабой краявыя ледавіковыя ўтварэнні. Сустракаюцца ўчасткі марэннай раўніны, камы і лімнакамы (на поўначы), суфазійныя западзіны, развіта сетка яроў і балак. Глебы і расліннасцьПашыраны дзярнова-падзолістыя глебы, радзей дзярнова-палева-падзолістыя, у катлавінах і западзінах тарфяна-балотныя. Лясы пераважна хваёвыя, сустракаюцца шыракаліста-хваёвыя, чорнаальховыя. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia