Маларыцкая раўніна
Маларыцкая раўніна — геамарфалагічны раён на крайнім паўднёвым захадзе Беларусі, на мяжы з Украінай, належыць да Валынскага Палесся. Водна-ледавіовая раўніна з канцова-марэннмі ўтварэннямі выцягнута ў субшыротным напрамку на 35 км пры шырыні 20 км. Мяжуе з Брэсцкай нізінай на поўначы, Верхняпрыпяцкай нізінай на поўдні і ўсходзе, абмежавана далінй Буга на захадзе. ГеалогіяУ морфаструктурных адносінах раўніна адпавядае цэнтральнай частцы Лукаўска-Ратнаўскага горста. Фундамент знаходзіцца на глыбіні ад −250 да −1000 м. Мелавыя пароды месцамі выходзяць на зямную паверхню. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў ад 10 да 30 м на ўчастках пашырэння марэнных форм. Геамарфалагічная аснова тэрыторыі прадстаўлена водна-ледавіковымі паверхнямі, у межах якіх выдзяляюцца невялікія прасторы дняпроўскай марэннай раўніны з узгорыста-градавымі формамі і асобнымі ўзгоркамі. Забалочаныя паніжэнні ўзніклі на месцы спушчаных азёр і абмяжоўваюцца берагавымі ўтварэннямі з эолавымі формамі. У рэльефе выдзяляюцца шматлікія ланцужкі азёр, катлаваны якіх маюць карставы генезіс. У шэрагу выпадкаў карставыя дэпрэсіі запоўнены азёрна-балотнымі адкладамі галацэна. РэльефУ рэльефе Маларыцкай раўніны спалучаюцца ўзгорыста-градавыя формы, створаныя ў выніку акумуляцыі, напору і выціскання дняпроўскім ледавіковым покрывам. Асобныя тоўшчы дыслакаваны лускаватымі насоўнымі формамі. Галіна краявых утварэнняў цягнецца на 50 км ад даліны Заходняга Буга на Маларыту, уздоўж іх на поўначы выцягнуты Олтушска-Маларыцкі масіў з паралельна-грывістымі формамі. Ён прымеркаваны да найбольш прыўзнятага (Хаціслаўскага) блоку фундамента. Распрасціранне гляцыядыслакацый добра ўзгадняецца з напрамкам разломаў фундамента. На мяжы з Украінай у паўднёва-ўсходнім напрамку цягнуцца насыпныя краявыя ўтварэнні з абсалютнымі вышынямі да 199 м (г. Іосіфа), з перавышэннямі над прылеглай раўнінай да 25 м. На поўначы спадзістахвалісты марэнны рэльеф прасочваецца на вышыні 161 м пры адносных перавышэннях да 5 м. Сярэдняя глыбіня расчлянення не перавышае 5 м/км² і толькі ў межах краявых ледавіковых утварэнняў дасягае 10-15 м/км². Рельеф раёна адрозніваецца малой глыбінёй расчлянення, што складае да 5 м/км², на плошчы развіцця краявых утварэнняў павялічваецца да 8 м/км². Дамінуючую частку тэрыторыі займае ў асноўным плоская, ускладненая неглыбокімі затарфаванымі паніжэннямі тэрмакарставага, карставага і дэфляцыйнага паходжання водна-ледавіковая раўніна. Акрамя таго, паверхня раўніны ўскладняецца і дадатнымі формамі эолавага рэльефу. Максімальная плошча іх пашырэння паміж вёскамі Медна — Брадзяцін складае каля 10 км². Эолавыя формы ў выглядзе пясчаных бугроў, узгоркаў, лінейных град, серпападобных і парабалічных дзюн узвышаюцца на 3-6 м над навакольнымі прасторамі водна-леавіиковай раўніны. Схілы большасці эолавых форм асіметрычныя. Круцізна наветраных схілаў складае 5-8°, заветраных 15°. ГідраграфіяРачная сетка раёна нешматлікая і прадстаўлена Рытай, Маларытай і сеткай безымянных ручаёў. Даліны рэк поймавага тыпу, невыразныя, схілы зрэзаны сеткай меліярацыйных каналаў. Поймы рэк двухбаковыя, нізкія, асушаныя, шырынёй 0,5-1,5 км. Рэчышчы каналізаваныя. У заходняй частцы раёна ляжыць возера Мяднянскае, на поўдні азёры Арэхаўскае, Олтушскае. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia