Азарыцкая нізіна

Азарыцкая нізіна
Каардынаты: 52°28′ пн. ш. 29°15′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 135—150 м
physical
Азарыцкая нізіна
Азарыцкая нізіна

Азарыцкая нізіна — геамарфалагічны раён у Гомельскай вобласці Беларусі, частка Палескай нізіны.

Марэнна-водна-ледавіковая раўніна выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 100 км у міжрэччы Неначы — Іпы — Трэмлі — Пцічы — Арэсы, шырыня раёна дасягае 30 км. Мяжуе са Светлагорскай нізінай на поўначы, Васілевіцкай нізінай на ўсходзе і поўдні, Лунінецкай нізінай на захадзе.

У морфаструктурным плане раён прымеркаваны да цэнтральнай часткі Прыпяцкага прагіну. Паверхня крышталічных парод апушчана да 3000-3500 м. Сярэдняя магутнасць антрапагенавага чахла складае 60-80 м. Пад ім залягаюць пясчана-гліністыя адклады палеагену і неагену.

Характэрнай рысай рэльефу з’яўляюцца прамалінейныя паралельныя лагчыны, унаследаваныя далінамі рэк, якія дзеляць паверхню на шэраг увалападобных павышаных участкаў і сістэму балотных і азёрных паніжэнняў. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 135 да 150 м з адноснымі перавышэннямі 2-3 м. Асноўныя прасторы заняты водна-ледавіковымі адкладамі, на міжрэччах сустракаецца маламагутная марэна дняпроўскага ўзросту.

Літаратура

  • Якушко О. Ф., Марьина Л. В., Емельянов Ю. Н. Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов географических и геологических специальностей — Мн.: БГУ, 1999. (руск.)
  • Нечипоренко Л. А. Озаричская низина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Мн.: БелЭн, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya