Сенненская раўніна
Сенненская раўніна — геамарфалагічны раён у паўднёвай частцы Беларускага Паазер’я. Знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Выцягнута з захаду на ўсход на 45 км, з поўначы на поўдзень на 35 км. Мяжуе з Чашніцкай раўнінай на поўначы і паўднёвым захадзе, Лучоскай нізінай на ўсходзе, Аршанскім узвышшам на паўднёвым усходзе і Лукомскім узвышшам на захадзе. ГеалогіяУ тэктанічных адносінах большая частка прымеркавана да Прыаршанскай монакліналі, крайні заходні фрагмент — да схілаў Вілейскага пахаванага выступа Беларускай антэклізы. Пароды крышталічнага фундамента пагружаюцца з захаду на ўсход і залягаюць на глыбіні 600—800 м. Адклады сярядняга дэвону (пяскі, алеўрыты, мергелі) утвараюць даантрапагенавы чахол. Пароды антрапагену прадстаўлены асадкамі ўсіх ледавіковых эпох і галацэну. Магутнасць антрапагенавых адкладаў вагаецца ад 80 да 200 м. Рэльеф і гідраграфіяАбсалютная вышыня зямной паверхні паступова павышаецца з поўначы на поўдзень. Большую частку тэрыторыі займае спадзістахвалістая марэнная раўніна з абсалютнымі адзнакамі 150—160 м (паўночная і цэнтральная часткі) і водна-ледавіковая раўніна (на поўдні), якая ўскладняецца Сенненскім і Лукомскім краявымі ледавіковымі ўтварэннямі. Максімальная адзнака 252,9 м. ![]() Геамарфалогія і гідраграфія раёна ўтвараюць языковы геамарфалагічны комплекс. Тут шмат азёр, рэкі невялікія, часта каналізаваныя. У межах марэнных адкладаў з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход адпаведна руху ледавіка выцягнуты дзве паралельныя лагчыны, запоўненыя азёрамі, злучанымі пратокамі. Заходняя лагчына даўжынёй да 9 км умяшчае возера Сянно і Багданаўскае. Усходняя занята азёрамі Бярозаўскае і Добрына. Прытокі р. Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны) таксама маюць субмерыдыянальны напрамак далін. Рака Абалянка (басейн Лучосы) і яе невялікія прытокі выцягнуты ў субшыротным напрамку, абмяжоўваючы такім чынам на поўдні край ледавіковага языка. У такім жа напрамку размяшчаюцца марэнныя грады і камавыя комплексы. Па паўночным краі Аршанскага ўзвышша яны ўтвараюць Сенненскія краявыя грады. Да іх прымеркавана максімальная глыбіня расчлянення 20-30 м/км², а ў цэнтры каля г. Сянно яна скарачаецца да 5-10 м/км². На ўскраінах сустракаюцца глініста-пясчаныя асадкі Полацкага вадаёма, які пранікаў на гэту тэрыторыю ў эпоху максімальнага абваднення. Пашыраны тэрмакарставыя азёрныя западзіны і лагчыны сцёку ледавіковых вод. Тут шмат невялікіх тэрмакарставых плыткіх азёр круглявых абрысаў, што знаходзяцца ў міжградавых паніжэннях. Глебы і расліннасцьГлебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя; у паніжэннях, уздоўж ручаёў і рэк развіты тарфяна-балотныя глебы. Пашыраны яловыя, хваёвыя, бярозавыя, асінавыя, месцамі шыракаліста-яловыя, у паніжэннях чорнаальховыя лясы. Карэнныя яловыя лясы Сенненскай пушчы пераважна змяніліся вытворнымі драбналістымі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia