Віківясна — міжнародны конкурс па стварэнні і дапаўненні артыкулаў Вікіпедыі, які праводзіцца з ініцыятывы арганізацый Вікімедыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (CEE). Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 мая. Мэта мерапрыемства — стварэнне важнейшых артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паляпшэнне якасці інфармацыі пра іх на розных мовах. Задача «Віківясны» — у аб’яднанні мясцовых намаганняў дзеля збірання і распаўсюджвання вольных звестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёна; у пашырэнні ўзаемнага прызнання і разумення; у глабальным павелічэнні колькасці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Можна пісаць пра любую краіну, рэгіён, народ ці мову ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы са спісу, прапанаваным арганізатарамі глабальнага конкурса CEE Spring 2022. Па-за конкурсам ідуць артыкулы пра Беларусь.
Артыкул не павінны складацца з машыннага перакладу.
Новыя артыкулы пра жанчын можна таксама вылучыць на субконкурс CEE Women з асобным спісам рэкамендаваных артыкулаў да стварэння, найбольш актыўныя ўдзельнікі якога атрымаюць паштоўкі.