Зацішша (Мінск, паўночная)Заці́шша — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя маёнтак Зацішша Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 4 вярсты ад Мінска, на 1909 год быў 1 двор і 9 жыхароў[1]. У 1959 годзе вёска ўвайшла ў склад горада Мінска, была праглынутая Сельгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы ў паўночнай частцы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў вуліцу Максіма Багдановіча старая вуліца Максіма Багдановіча была пераназваная ў вуліцу Зацішша[2]. Вёска месцілася ля сённяшніх вуліц Зацішша і Халтурына[2]. У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назву «Зацішша» для праектуемай станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2015 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Івана Мележа[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia