Грэбелька
Грэ́белька, Грэ́белькі — колішняя вёска на правым беразе ракі Слепня, з 1967 года ў складзе горада Мінска. НазваГрэбелька — памяншальная форма слова грэбля, што значыць насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. Гісторыя![]() У 1791 годзе вёска Гробелька, цэнтр маёнтка з 8 вёсак Менскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць, 31 дым, карчма. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 5 двароў, 40 жыхароў[1]. Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 10 двароў, 62 жыхары (1917). Пазней у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 1980-я гады, на месцы вёскі шматпавярховыя дамы па вуліцы Малініна № 8, 10, 12, 14[3]. На кароткай вуліцы Грэбелькі застаўся адзін прыватны дом сучаснай забудовы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia