Малое Сціклева
Мало́е Сці́клева — колішняя вёска, з 1981 года ў складзе Мінска. ГісторыяВёска месцілася на рацэ Сціклёўцы, у канцы XX ст. яе вярхоўі перасохлі. У 1897 годзе — 4 двары, 22 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 9 двароў, 46 жыхароў; у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў[1]. Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, пасля ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР ад 22 кастрычніка 1981 года ўключаная ў межы горада Мінска[2]. Галоўная вуліца вёскі названа вуліцай Малое Сціклева[3], заходняя частка вуліцы захавалася. На месцы ўсходняй часткі вёскі пабудавана паліклініка і шматпавярховыя дамы па вуліцах Герасіменкі і Несцерава. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia