Траскоўшчына (Мінск)
Траско́ўшчына (таксама Грыско́ўшчына) — колішняя вёска на паўднёвым захадзе Мінска, на беразе ракі Мышкі (прыток Свіслачы). З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам знесеная. Месцілася на паўднёвым усходзе ад Пятроўшчыны, ля сутокаў рэчак Мышкі (або Копраўкі) і Лошыцы. НазваНазва Траскоўшчыны адыменнага паходжання, на гэта паказвае ўжо патранімічнае афармленне —шчына. Аснова Trask- ад антрапоніма (колішняга імя) тыпу Traskus, такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. Імя «Траскус» утворанае ад асновы Tras- і антрапанімічнага суфікса -k-. Гэтая ж аснова таксама ў імені Traseikis, ад якога тапонім Трасейкі (недалёка ад возера Свіцязь). Яшчэ адна Траскоўшчына каля Ракава, на захадзе ад «мінскай», яе назва найверагодней ад імя той жа асобы. Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Сморгаўка, Шэйпічы, Лабуншчына (у Каменнай горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Smurgis, Šeipys, Bugrimas, Labūnas. ГісторыяУ 1800 годзе вёска на левым беразе ракі Копраўка, уласнасць І. Жыжэмскага, 2 двары, 17 жыхароў, карчма. У 1858 годзе вёска Траскаўшчызна, уласнасць Н. Чарноцкага. У 1897 годзе 8 двароў, 61 жыхар[1]. У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета: 14 двароў, 85 жыхароў. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. 20 студзеня 1960 года вёска пераведзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[2]. У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3]. Вёска цалкам знесеная, на яе месцы прамысловая зона ў канцы вуліцы Машыністаў[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia