Сталовая (Мінск)
Стало́вая — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1959 года ў складзе Мінска. ГісторыяНазва паказвае на тое, што сяльцо калісьці належала «сталу» менскага войта[1]. Згадваецца з 1500 года. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў наступны прыватны дагавор. Менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і яго жонка «змовили» за баярына Менскага павета Пашка Радзівонавіча Талаконскага і аддалі замуж за яго іх унучку Ждану Аўрамаўну і далі ёй за вотчынны двор у Менску, а дагэтуль — сяльцо Сталова (Столово), якое Фёдар Пронкавіч і яго жонка купілі ў бацькі Талаконскага Радзівона. Такім чынам, першым вядомым уладальнікам Сталова з’яўляўся баярын Радзівон Талаконскі. У далейшым ім валодалі менскі мешчанін Фёдар Пронкавіч і сын Багдана Талаконскага — Пашка (Павел)[2]. У 1557 годзе сяло Сталовая, дзяржаўная ўласнасць. У 1791 годзе вёска Сталове (Столове) маёнтка Грэбелька Мінскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць. У 1800 годзе 4 двары, 21 жыхар, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе засценак Сталова (Столово) Сеніцкай воласці Мінскага павета, 11 двароў, 82 жыхары[3]. ![]() У 1917 годзе вёска Сталова (2 двары, 19 жыхароў) і засценак Сталова (9 двароў, 38 жыхароў) у Сеніцкай воласці Мінскага павета. Пазней зліліся ў адну вёску[4]. З 1934 года ў Менскім раёне, Навадворскі сельсавет. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён[4]. Вясковыя дамы захаваліся, месцяцца на прырэчнай частцы вуліцы Сямёнава (№ 38—97)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia