Замчышча (засценак)За́мчышча — колішні засценак на правым беразе Свіслачы, цяпер у межах горада Мінска. На поўначы ад Замчышча месціцца Архірэйская Слабада, па паўночным захадзе — Архірэйская Пустыня, на захадзе — Чыжоўка, на ўсходзе — Падлоссе. Гісторыя![]() У канцы XIX стагоддзя засценак у Сеніцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Варатніцкіх. У 1917 годзе фальварак Замчышча, двор, 18 жыхароў (10 беларусаў, 8 палякаў)[1]. У 1930 годзе арыштаваны і сасланы Шаблоўскі Франц Язэпавіч (нар. 1869), уласнік аднаасобнай гаспадаркі на хутары Замшчышча, тады Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі[2]. Уласнасць нацыяналізаваная, тут размясціўся Дом адпачынку «Замчышча». Пасля Другой сусветнай вайны размешчанае педагагічнае вучылішча. У 1975 годзе тут утворанае Мінскае авіяцыйнае вучылішча. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia