СморгаўкаСмо́ргаўка (Смарго́ўка) — колішняя вёска і прадмесце Мінска. Месціцца на поўнач ад Пярэспы. Была прыблізна там, дзе цяпер сыходзяцца мінскія вуліцы Прыгарадная, Някрасава, Карастаянавай. НазваНайбольш верагодна, што назва таго ж паходжання, што і старое літоўскае прозвішча Смарговіч (Smorgowicz), якое фіксавалася на поўдні ад Вільні. ГісторыяУ канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Мінску (81 жыхар)[1] і ўрочышча на поўнач ад Мінска, у Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (3 двары, 22 жыхары)[2]. 9 ліпеня 1913 года ў Сморгаўцы адкрылася дача-калонія для жыдоўскіх слабасільных дзяцей пры мінскай супольнасці «Лінас-Гацэдэк»[3]. За савецкім часам вёска. У 1930-я гады на поўнач ад Сморгаўкі быў хутар Сморгаўцы. У наш час пра прадмесце нагадваюць Сморгаўскі тракт, пяць Сморгаўскіх завулкаў і Сморгаўскі праезд. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia