Дворышча (Мінск, усходняя)
Дво́рышча — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска. ГісторыяУ 1897 годзе засценак Дворышча Сеніцкай воласці, 20 двароў, 120 жыхароў, у маёнтку Дворышча 1 двор, 34 жыхары[1]. У 1917 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 19 двароў, 138 жыхароў; побач засценак Дворышча (23 жыхары), хутар Дворышча Гарбуза (15 жыхароў), пазней зліліся ў адну вёску. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3]. Забудова вёскі захавалася, месціцца на вуліцы Дворышчы. Працяг гэтай вуліцы ўключае і тэрыторыю ранейшай вёскі Бугрымаўка (карта 1797 г.), назва якой ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Bug-rim'as[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia