Курасоўшчына (вёска)
Курасо́ўшчына — колішняя вёска на правым беразе ракі Лошыца, з 1965 года ў складзе горада Мінска. ГісторыяУ актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гады ў ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтка Лошыца. У 1791 годзе вёска Курашэўшчызна (Курашевщизна) маёнтка Лошыца Каралішчавіцкай парафіі Менскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе вёска, шляхецкая ўласнасць земскага суддзі Іосіфа Немаршанскага, у 1815 годзе ўласнасць Ф. Немаршанскага, 17 двароў, 96 жыхароў, карчма[1]. У 1917 годзе ўрочышча (11 двароў, 48 жыхароў) і фальварак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. З 1924 года ў Самахвалавіцкім раёне. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне, значна вырасла[2]. У 1965 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Ад колішняй забудовы захаваліся дзве камяніцы: Белая дача і яе заезны дом (Казінца, 98)[3]. Назву Курасоўшчына мае жылы раён Мінска і парк. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia