Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сталовічы)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сталовічы, Баранавіцкі раён, помнік архітэктуры віленскага барока. ГісторыяМястэчка Сталовічы ў XVII—XVIII стст. з’яўлялася цэнтрам рыцарскага Мальтыйскага ордэна на Беларусі. У 1610 г. князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў тут Камандорыю Мальтыйскага ордэна. Сын яго Жыгімонт Кароль Радзівіл у Сталовічах пабудаваў драўляны касцёл Св. Дзевы Марыі і Яна Хрысціцеля, а затым у 1639 г. — мураваную Ларэтанскую капліцу. У 1740 годзе паводле праекта архітэктара І. Фантана III пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, у агульны аб’ём якога капліца ўключана як прэсбітэрый. У 1743 годзе архітэктар І. К. Глаўбіц дапрацаваў праект і закончыў будаўніцтва касцёла. Касцёл пачаў дзейнічаць у 1746 годзе. У 1863 годзе касцёл перабудаваны ў праваслаўную Успенскую царкву. Першае апісанне драўлянай Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Сталовічы змешчана ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Згодна з апісаннем 1864 года ў мястэчку Сталовічы (Стваловічы) мелася Свята-Успенская, чацвёртага класа драўляная царква. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года ў мястэчку Сталовічы згадваецца ўжо Свята-Аляксандра-Неўская царква, перабудаваная ў 1868 годзе з каталіцкага касцёла. На пераабсталяванне было выдаткавана 9000 рублёў аднак праца яшчэ не была завершана. На будынку былі ўсталяваны пяць глухіх цыбулепадобных купалоў і званіца ў франтоннай частцы. Дах і купалы былі бляшанымі, крыжы пазалочаны. Царква мела тры алтары: галоўны ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, другі прыдзельны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы, трэці, таксама прыдзельны, на той час яшчэ не быў асвечаны. Усе тры іканастасы былі пафарбаваны ў белы колер з залачонымі карнізамі, рамамі і разьбой. Галоўны іканастас складаўся з 22 абразоў, размешчаных у 4 рады, а прыдзельныя іканастасы налічвалі па 11 абразоў, размешчаных у 2 рады. На звоніцы было сем званоў. Прыпісных і могілкавых цэркваў у прыходзе не было. Настаяцелем храма быў протаіерэй Іосіф Турцэвіч, рукапаложаны ў 1843 годзе (служыў у царкве да 1893 года). Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча. ![]() У Памятных кніжках Мінскай губерніі захаваліся імёны яшчэ некаторых святароў Свята-Аляксандра-Неўскай царквы вёскі Сталовічы: Мікалай Каранцэвіч (1894), Міхаіл Квачэўскі (1898—1913), Рыгор Ждановіч (1914) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі). У склад прыходу ўваходзілі вёскі Сталовічы, Палянічыцы, Дамашэвічы, Драгабыль, Цюкантавічы, Заполле, Навікі, Гацішчы, Тодараўцы, Навасёлкі, Арабаўшчына, Калдычэва, Мядзеневічы, Міхнаўшчына, Завоссе, Войкавічы, Мелехавічы, Уласы, Торчыцы, Судары, Загор’е. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой трохнефную базіліку з больш нізкімі прэсбітэрыем і сакрысціямі. Галоўны фасад складанай прасторава-аб’ёмнай кампазіцыі з 2 вежамі па баках падзелены раскрапаванымі антаблементамі на тры ярусы. Яго асноўны дэкаратыўны матыў — слаістыя пілястры. Уваход падкрэслены чатырма паўкалонамі. Бакавыя фасады раскрапаваны пілястрамі. Высокія аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэннямі аздоблены ляпнымі абрамленнямі. Пасля прыстасавання пад царкву сілуэт будынка ўзбагаціла 5-купалле і званіца ў франтоннай частцы, пры гэтым бакавыя вежы былі зняты. ![]() Інтэр’ерІнтэр’ер падзелены двума радамі слупоў на тры нефы. Цэнтральны перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на папружных арках, завершаны трох’ярусным алтаром і злучаны з Ларэтанскай капліцай. Бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі, завершаны двух’яруснымі алтарамі. Пры ўваходзе ў царкву невялікі тамбур. Хоры падтрымліваюць дзве калоны. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера (архітэктар І. К. Глаўбіц) выканана ў тэхніцы стука. Першы ярус галоўнага алтара аформлены спаранымі калонамі карынфскага ордара і развітым антаблементам, у другім ярусе вертыкальны рытм калон паўтараюць пілястры з раскрапаванымі карнізамі, трэці ярус завяршае кампазіцыю алтара глорыяй. У цэнтры алтара над дзвярамі барочны картуш з рэльефнай выявай адсечанай галавы Іаана Хрысціцеля. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. СвятыніЗагор’е-Сталовіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia