Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі
Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1). У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[3]. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Міжнародная кар’ераУ верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia