Ігар Васілевіч Бурко
Ігар Бурко (нар. 8 верасня 1988) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераНавучаўся футболу ў горадзе Беразіно, пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці за клубы з Беразіно і Клецка. У пачатку 2010 года разам з іншымі студэнтамі БДУФК быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Вігвам» са Смалявічаў. «Дынама» БрэстДобрае выступленне за смалявіцкі клуб прывяло да інтарэсу з боку брэсцкага «Дынама». Пасля прагляду ўлетку 2010 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сезон стаў адным з асноўных абаронцаў. У сезонах 2012—2013 быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, за гэтыя два гады набраў 7 пунктаў па сістэме «гол + пас». Значную частку матчаў прапусціў з-за службы ў рэзерве ў арміі. «Тарпеда-БелАЗ»У снежні 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёў на гэтай пазіцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сезона вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынеслі нічыі з мінскім «Дынама» (27 верасня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэнні сезона 2014 стала вядома аб цікавасці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[7], але ў студзені 2015 года Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў маі не гуляў з-за траўмы. «Шахцёр»У канцы 2015 года цікавасць да Бурко стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[9]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазіцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[10]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, працягваў выступаць у якасці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сезон[11]. У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[12]. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2020 года[13]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскую каманду[14]. Вяртанне ў «Тарпеда-БелАЗ»У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[15], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[16], а ў лістападзе 2023 года пагадненне было падоўжана да канца 2024 года[17]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[18], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 года зноў быў выкліканы ў яе склад на таварыскі матч супраць Узбекістана (1:0), дзе выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia