Максім Аляксандравіч Мякіш
Максім Мякіш (нар. 3 сакавіка 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама». Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года адправіўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 года пасля завяршэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль, таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (0:2). У пачатку 2018 года пакінуў «Нёман» і адправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», з якой у красавіку падпісаў кантракт[4]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клуба. У лютым 2019 года, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5], дзе гуляў за дубль. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай барысаўчан. У сакавіку 2020 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[6] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[7], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[8]. Планавалася, што паўабаронца можа сысці ў арэнду ў іншы клуб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ. У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у «Іслач», у лютым далучыўся да гэтага клуба на правах арэнды[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, пазней стаў нярэдка выхадзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[10]. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў паўабаронцу ў БАТЭ[11]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[12]. У студзені 2025 года перайшоў ў мінскае «Дынама» Міжнародная кар’ераУ 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia