Вадзім Аляксандравіч Пабудзей
Вадзім Пабудзей (нар. 17 снежня 1994, Востраў, Ганцавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ СПК «Агарэвічы» Ганцавіцкага раёна, гуляў за мясцовы клуб «Ганцавічы» ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці. У 2013 годзе дапамог сваёй камандзе стаць чэмпіёнам, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Брэстжылбуда». У жніўні 2013 года далучыўся таксама да клуба Другой лігі чэмпіянату Беларусі «Баранавічы». Неўзабаве замацаваўся ў аснове клуба, а на наступны год разам з ім выйграў Другую лігу. У сезоне 2015 быў адным з лідараў «Баранавічаў» у Першай лізе. У сакавіку 2016 года быў запрошаны на прагляд у брэсцкае «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. 16 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсё 90 хвілін у матчы супраць «Белшыны» (2:4). У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў на розных флангах паўабароны, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. У красавіку 2017 года перайшоў у «Іслач»[5]. Пачынаў сезон у аснове «Іслачы», але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У канцы сезона вярнуў месца ў аснове і трыма сваімі галамі дапамог камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пакінуў «Іслач»[6]. Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» адправіўся на прагляд у мінскі «Прамень» і падпісаў кантракт з клубам[7]. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і паўабаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету з Вышэйшай лігі. У студзені 2020 года далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і ў выніку падпісаў кантракт[8]. У «Жэтысу» чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Пабудзей разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[9]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[11], дзе таксама стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[12] Міжнародная кар’ераУ канцы 2014 года, яшчэ будучы іграком другалігавых «Баранавічаў», быў заўважаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі Ігарам Кавалевічам і запрошаны ў каманду. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча з Літвой. У студзені 2015 года ў складзе беларускай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго перастаў выклікацца ў зборную. 8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia