Цімафей Юр’евіч Юрасаў
Цімафей Юрасаў (нар. 25 лютага 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», гуляў за юнацкія каманды мінскага «Дынама». У ліпені 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[3]. З 2019 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[4]. 10 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:1). У далейшым заставаўся другім брамнікам каманды, зрэдку з’яўляўся на полі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Іслач»[5]. У студзені 2023 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. 29 сакавіка 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Азербайджана (3:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia