Ілья Сяргеевіч Васілевіч
Ілья Васілевіч (нар. 14 красавіка 2000, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка[4]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся. У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[6], дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. З верасня 2020 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб. У красавіку 2021 года быў заяўлены за БАТЭ і стаў гуляць за дубль, а пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[7]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Міжнародная кар’ераУ 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia