Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераЗ 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы. У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу. У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Пачынаў сезон 2020 у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасці абаронцы, за сезон забіў гол і аддаў 5 галявых перадач, што не выратавала бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года нарэшце падпісаў новы кантракт з клубам[7] і неўзабаве прыняў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць албанскага «Партызані». У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[8]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[9]. У лютым 2024 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Міжнародная кар’ера4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7). 24 сакавіка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Гандураса (1:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11]. Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[12][13]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia