Павел Андрэевіч Прышывалка
Павел Прышывалка (нар. 25 ліпеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Мінск», дзе пачаў займацца футболам у 8 гадоў. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Мінска», на наступны год замацаваўся ў дублі і стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У 2018 годзе гуляў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2019 года стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе ў якасці рэзервовага брамніка. 5 верасня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 28 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:4). У сезоне 2021 стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[3]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам спачатку пасля Аляксея Казлова, з лета пасля Ягора Генералава, а з верасня, калі Генералаў атрымаў траўму, замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4]. У сакавіку 2023 года далучыўся да брэсцкага «Цэнтра футбола»[5]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia