Аляксей Іванавіч Залескі
Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам. Клубная кар’ераЗ 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль. У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[3]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан. У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[4][5]. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[6]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7]. У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[8]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[9]. У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[10]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[11], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[13], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[14]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[15]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[17] і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія»[18]. Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года[19] і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[20]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024[21]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia