Мікіта Міхайлавіч Пацко
Мікіта Пацко (нар. 23 лютага 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераВыхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама». У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6]. У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[7]. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[8]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[11]. Міжнародная кар’ераУ 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia