Дзяніс Аркадзевіч Лявіцкі
Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Клубная кар’ераЗ 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[5]. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3). У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[6]. Да канца сезона 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў 2020 годзе толькі зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[7]. Стаў трывалым іграком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[8]. У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[9]. Замацаваўся ў камандзе на пазіцыі левага абаронцы, дапамог «Гомелю» па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска»[11]. Пакінуў хабараўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[12]. У ліпені 2023 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[13]. Прапусціў першыя некалькі месяцаў з-за траўмы, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[14]. Міжнародная кар’ера26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia