Дзяніс Ігаравіч Лапцеў
Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераУ першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове. 2013Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце. 2014У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[5] і кызылардзінскім «Кайсары»[6]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[7], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе. У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[8]. 2015У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[9]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[10] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015. У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[11]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[12][13]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[14][15]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў. 5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[16]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[17]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1). 20168 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[18]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[19]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[20]. 2017У сезоне 2017 быў адным з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. 2018У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[21]. 2019—2020У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[22]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі. 2021У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[23]. Замацаваўся ў аснове каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сезоне. 2022У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[24] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка маскоўскага «Тарпеда»[25]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог маскоўскаму клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных. 2023У лютым 2023 года быд адзаяўлены тарпедаўцамі і стаў шукаць новы клуб, хутка афіцыйна папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[26]. 2024У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[27]. Міжнародная кар’ераУ чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[28]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4). У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia