Betty (песня Тэйлар Свіфт)
«Betty» (бел. «Бэці») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе восьмага студыйнага альбома «Folklore»[1]. 17 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на кантры-радыё як трэці сінгл у падтрымку пласцінкі. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам. Прадзюсарамі трэка выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф. Апавяданне ў «Betty» вядзецца ад імя выдуманага персанажа, якога завуць Джэймс. Лірычна гэты трэк звязаны с песнямі «Cardigan» і «August». Кампазіцыя адрозніваецца кантры-гучаннем, якое было ўласціва для першых альбомаў Свіфт, і спалучае элементы фолк-рока, якія суправаджаюцца губной гармонікай. Песня атрымала прызнанне крытыкаў і ўмераны камерцыйны поспех[2]. Сінгл дасягнуў 42 месца ў галоўным амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 6 — у кантры-чарце. Інфармацыя«Betty» — гэта адзін з трох трэкаў альбома «Folklore», якія апісваюць адзін і той жа любоўны трохкутнік, але з трох розных пунктаў гледжання і ў розныя перыяды (два іншых — «Cardigan» і «August»). «Betty »— гэта аповед пра юнацкія адносіны, які вядзецца ад імя падлетка Джэймса, які здрадзіў сваёй каханай Бэці. З яго слоў становіцца зразумела, што ў яго быў летні раман з дзяўчынай, якая расказвае сваю гісторыю на трэке «August». Джэймс прыходзіць на вечарыну ў гонар дня нараджэння Бэцці і просіць прабачэньня за свае мінулыя памылкі, але не цалкам прызнае іх, спасылаючыся на свой страх перад будучыняй. Песня спалучае стылі фолк-рок і кантры, суправаджаецца гучаннем губной гармонікі[3][4][5][6]. Песня была напісана Тэйлар Свіфт і Уільямам Баўэры, а ў якасці прадзюсараў выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Песня напісана ў танальнасці сі-мажор і мае павольны тэмп роўны 96 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон Свіфт ў песні распасціраецца ад G3 да G4 Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Betty». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа[7]. 17 жніўня 2020 года трэк адправілі на кантры-радыё ў якасці трэцяга сінгла з «Folklore». Камерцыйны поспехПесня дэбютавала на 6 і 60 месцах у хіт-парадах Hot Country Songs і Country Airplay, адпаведна[8]. Яна стала для Свіфт 22 хітом у топ-10 нацыянальнага амерыканскага кантры-чарта і яе першым з'яўленнем у гэтым рэйтынге з 2018 года. У асноўным хіт-парадзе Billboard Hot 100 «Betty» дэбютавала на 42 месцы[9]. Таксама трэк трапіў у асноўныя чарты Аўстраліі і Канады. Канцэртныя выкананніПершае жывое выкананне песні «Betty» адбылося на 55-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі кантры-музыкі ў канцэртнай зале Grand Ole Opry House 16 верасня 2020 года, што стала першым выступам Свіфт на гэтым шоў за апошнія сем гадоў[10][11][12]. Тэйлар, седзячы перад яркім святлом, выканала песню на акустычнай гітары. Спявачка была апранутая ў бардовую вадалазку з бліскаўкамі і штаны колеру хакі ад Стэлы Макартні. Яна сама зрабіла сабе прычоску і макіяж для стварэння неабходнага вобраза[13]. Запіс гэтага выступлення пазней стаў даступным для праслухоўвання і запампоўкі на розных пляцоўках. Удзельнікі запісу
ЧартыШтотыднёвыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia