Exile (песня Тэйлар Свіфт)
«Exile» (бел. «Выгнанне») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт і амерыканскага гурта «Bon Iver»[1]. 3 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore»[2]. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам і Джасцінам Вернанам. Прадзюсарам трэка выступіў Ааран Дэснер. «Exile» — гэта кінематаграфічная інды-фолкавая балада з евангельскімі і аркестравымі элементамі, лірыка якой адлюстроўвае нявыказаны дыялог паміж двума адчужанымі палюбоўнікамі[3]. Меланхалічны дуэт далікатнага вакалу Свіфта і глыбокага барытона Джасціна Вернана лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі[4]. Песня атрымала прызнанне крытыкаў і любоў фанатаў творчасці Свіфт. Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100. ІнфармацыяТэкст «Exile» распавядае гісторыю няўдалага драматычнага кахання з пункту гледжання абодвух палюбоўнікаў. Каб разыграць такую лірычную канцэпцыю, Тэйлар запрасіла Джасціна Вернана, саліста «Bon Iver», паўдзельнічаць у запісе песні. Першапачатковы варыянт кампазіцыі быў напісаны Свіфт і Уільямам Баўэры, але Вернан унёс некаторыя змены, і менавіта гэтая версія стала канчатковай[5]. У якасці прадзюсара выступіў Ааран Дэснер. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Exile». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа. 3 жніўня 2020 года трэк адправілі на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з «Folklore»[6]. «Exile» — гэта інды-фолк балада з евангельскімі элементамі і аркестравым поп-уплывам. Джасцін Вернан выкарыстоўвае спецыфічны рык у якасці спосаба вакальнага выканання і аплаквае страчанае каханне, у той час як Свіфт спявае далікатна і мякка. Песня напісана ў танальнасці фа-мажор і мае павольны тэмп роўны 76 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон дуэта ў песні распасціраецца ад C♭3 да E♭5 і лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі. Крытычныя водгукіКампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэтая музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. Часопіс «Under the Radar» назваў яе адной з лепшых песень «Folklore» і заўважыў, што галасы Свіфт і Вернана добра спалучаюцца адзін з адным[7]. Выданне «Consequence of Sound» выбрала «Exile» песняй тыдня і назвала дуэт «маленькім цудам 2020 года»[8]. «Vulture» заявілі, што «Exile» — гэта галоўны вынік усяго альбома[9]. Камерцыйны поспехСінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і ў чарце Канады, на трэцім — у хіт-парадах Аўстраліі і Ірландыі, на пятым — у Новай Зеландыі, на восьмым — у Вялікабрытаніі. Удзельнікі запісу
ЧартыШтотыднёвыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia