Cardigan (песня Тэйлар Свіфт)
«Cardigan» (бел. «Кардзіган») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. 27 ліпеня 2020 года яна была прадстаўлена ў якасці лід-сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore». Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Ааранам Дэснерам. «Cardigan» адрозніваецца павольным баладным тэмпам і нетыповым для Свіфт фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Лірычна трэк распавядае пра юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore». Песня атрымала прызнанне крытыкаў, якія адзначылі асаблівую паэтычнасці лірыкі і нязмушанасць гучання. Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе. Сінгл дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў. Музычнае відэа на трэк зняла сама Свіфт. Яно было прадстаўлена 24 ліпеня 2020 года і атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі. 30 ліпеня адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan». Стварэнне і рэліз«Cardigan» была першай песняй, якую Тэйлар напісала для альбома «Folklore»[1]. У стварэнні кампазіцыі ёй дапамагаў Ааран Дэснер з амерыканскага рок-гурта «The National»; ён жа выступіў прадзюсарам трэка. Са слоў Дэснера, праца над песняй пачалася ў канцы красавіка 2020, а скончылася ў пачатку мая. Тэйлар адправіла яму нарыхтоўкі песні, якая назвалася «Maple», і разам яны, працуючы дыстанцыйна, ператварылі яе ў «Cardigan». У цэлым, аднак, канчатковы запіс амаль не адрозніваецца ад арыгінала. Сур'ёзныя змены крануліся только аранжыроўкі песні: былі дабаўлены аркестравыя інструменты. Ааран Дэснер распявадае пра кампазіцыю:
«Cardigan» — гэта фолк і софт-рок балада з далікатнымі гукамі фартэпіяна і маруднымі ўдарамі барабана, прасякнутая атмасферай панурага настрою. Песня адрозніваецца ад папярэдніх работ Свіфт сваім павольным тэмпам і моцным фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока[2][3][4][5]. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Танальнасць C-мінор спалучаецца з тэмпам 130 удараў у хвіліну, а вакальны дыяпазон Тэйлар распасціраецца ад E♭3 да A♭4. Лірычна трэк апісвае юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore». Свіфт выкарыстоўвае «кардзіган» у якасці метафары «працяглых успамінаў на фізічным узроўні», якія датычацца разбураных рамантычных адносін[6]. Таксама спявачка згадвае Пітэра Пэна, праводзячы паралелі з гісторыяй яго кахання. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», а лід-сінглам з яго стане менавіта «Cardigan». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам музычнага відэа[7]. Праз чатыры дні трэк адправілі на радыё і выпусцілі ў фізічным фармаце на CD і на вінілавых пласцінках. 30 ліпеня 2020 года адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan». Версіі
Кавер-версіі21 жніўня 2020 поп-рок версію трэка прадставіў гурт «Twenty One Two». 29 верасня 2020 года англійскі рок-спявак Yungblud у эфіры праграмы BBC Radio 1 Live Lounge выканаў свой варыян песні, аб'яднаўшы «Cardigan» з «I'm With You» Аўрыл Лавін. Абедзве спявачкі станоўча ацанілі гэтае выступленне. Музычнае відэа![]() Рэжысёрам кліпа выступіла сама Свіфт, прадзюсарам стаў Джыл Хардін[8][9]. У пачатку відэа Тэйлар сядзіць ва ўтульным прыцемненым пакоі за старадаўнім піяніна ў начной кашулі. Потым яна залазіць унутр піяніна і чароўным чынам пераносіцца ў пакрыты мохам лес, дзе працягвае выконваць трэк на новым піяніна, з якога ліецца вада[10]. Затым яна зноў перамяшчаецца ў прасторы, гэтым разам трапляючы ў цёмнае возера, і трымаецца за піяніна, каб не патануць[11]. Дзеля здымак Свіфт звязалася з кінематаграфістам Радрыга Прыета ў пачатку ліпеня 2020 года. Ён раней працаваў над кліпам спявачкі «The Man»[12]. Пад кіраўніцтвам Радрыга Тэйлар распрацавала канцэпцыю для відэа, якое Прыета пазней назваў «двухсэнсоўным, асабістым і фантастычным»[12]. Напярэдадні здымак спявачка склала спіс з падрабязным апісаннем сцэн кліпа і канкрэтнымі часовымі паслядоўнасцямі, а таксама адправіла візуальныя спасылкі Радрыга, каб перадаць сваё бачанне гэтага відэа[12]. Акрамя рэжысуры і акцёрскага выканання, Свіфт сама зрабіла сабе макіяж і прычоску для відэа[13]. Здымкі працягваліся паўтара дня. Яны праходзілі ва ўмовах пандэміі COVID-19, што вымусіла ўсіх удзельнікаў прытрымлівацца строгіх меры бяспекі. Усе члены каманды праходзілі тэставанне на вірус, насілі маскі і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю[13]. За выканнем гэтых правілаў сачыў медыцынскі інспектар. Паколькі Свіфт павінна была заставацца без маскі непасрэдна падчас сваіх здымак, члены здымачнай групы насілі бранзалеты з каляровай кадоўкай, каб пазначыць тых, каму дазволена знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй. Акрамя таго, усё відэа было знята на камеру, усталяваную на рабатызаванай руцэ, якая дыстанцыйна кіравалася аператарам[12]. Відэа атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі. Крытычныя водгукіКампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэта музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. «Insider» апісалі лірыку песні як простую, рэзкую, надзвычай вострую і пранізлівую, а таксама адзначылі ўплыў Ланы Дэль Рэй[14]. «Pitchfork» напісалі, што ў песні «дэталі, якія накладваюцца адна на адну, а таксама цэнтральнае абрамленне — забыты і знойдзены кардзіган — раскрываюць сапраўдную Свіфт»[15]. «The Guardian» апісалі песню як глыбокую і мігатлівую[16]. Часопіс «Vulture» ахарактарызаваў трэк як чароўны[17]. У рэдакцыі «NME» вызначылі песню як «вяртлявую сумесь зіхатлівага прадакшна, струн, што страчваюць прытомнасць, бліскучага піяніла і лірыкі, якая струменіць болем юнацкага кахання», а таксама пахваліла здольнасць Свіфт «неверагодна» перадаваць складаныя эмоцыі перажыванняў, рэўнасці і гора ў «пышным» народном матыве[18]. «Wales Arts Review» назваў гэтую песню «адраджэннем самапавагі, выяўленым, як ні дзіўна, праз каханне да іншага»[19]. «Uproxx» адзначыў, што «Cardigan» заснаваны на яркіх дэталях і меладычнай цеплыні, якая характарызуе большую частку музыкі Свіфт. У «Entertainment Weekly» песню назвалі «упэўненай, але злёгку жорсткай»[20]. Узнагароды і намінацыі«Cardigan» атрымала намінацыю «Песня лета» на MTV VMA[21]. Камерцыйны поспехПесня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе[22]. У Кітаі сінгл быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні. «Cardigan» дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў. Яшчэ сінгл узабарўся на пік яшчэ 6 хіт-парадаў часопіса «Billboard»: Streaming Songs, Alternative Streaming Songs, Digital Song Sales, Alternative Digital Song Sales, Hot Rock and Alternative Songs і Alternative Airplay[23][24]. Таксама сінгл узначаліў чарт Аўстраліі, дасягнуў другога месца ў Новай Зеландыі, трэцяга — у Канадзе, чацвёртага — у Ірландыі і шостага — у Вялікабрытаніі. ЧартыШтотыднёвыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia