Аляксандр Андрэевіч Кудраўцаў
Аляксандр Андрэевіч Кудраўцаў (нар. 23 мая 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[3]. Выступаў за зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін[4]. Кар’еру пачаў у сезоне 1997/98 у клубе «Гродна-93». З 2001 года быў у складзе сталічнай каманды «Мінск-БНТУ», праз два гады выступаў у клубах Польшчы, Славакіі і Украіны. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск-2006» і стаў лідарам. У 2013 годзе перабраўся ў турэцкі «Газіянтэп», а потым у літоўскі «Піена», дзе таксама быў на вядучых ролях. У 2003—2019 гадах абараняў колеры нацыянальнай зборнай і неаднаразова прызнаваўся лепшым баскетбалістам Беларусі. У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[5], дзе выступаў да 2019 года. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працуе менеджарам жаночай зборнай Беларусі[6]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia