Бітва за Пальміру (сакавік 2016)
Вызваленне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога часці арміі Сірыі і расійскага спецназа вызвалілі[21] горад Пальміра і яго сучасную частку (Тадмар) ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Аперацыя доўжылася з 13 па 27 сакавіка 2016 года і скончылася поўным вызваленнем гарадоў і іх наваколля[22][23][24]. ПадрыхтоўкаПачынаючы з 9 сакавіка ПКС Расіі наносілі авіяўдары па пазіцыях джыхадзістаў блізу Пальміры, а таксама па канвоях баевікоў, які ішлі з Ракі і Дэйр-эз-Зора з падтрымкай. Станам на 12 сакавіка ПКС РФ забілі больш за 100 мяцежнікаў[25]. Ход аперацыі13 сакавіка 2016 года армія Сірыі пачала аперацыю па вызваленні горада[26]. 14 сакавіка сірыйскія вайскоўцы занялі дзве з трох стратэгічна важных вышынь — «вышыню 800» і «вышыню 853» паўднёваўсходней Пальміры[27]. У баі за іх быў забіты адзін з «эміраў» Пальміры Халіл Махамед[6]. 15 сакавіка сірыйскай арміі пры падтрымцы ПКС РФ удалося заняць апошнюю стратэгічна важную для вызвалення горада «вышыню 939», у гарах на захад ад Пальміры[28]. 17 сакавіка баевікі ІДІЛ распачалі беспаспяховы контр-напад на «вышыню 939», якая пасля некалькіх гадзін бою была адбіта сірыйскімі вайскоўцамі[29]. Пазней, у той жа дзень, да ўрадавых атрадаў прыбыло падмацаванне, якое складалася з марскіх пяхотнікаў і апалчэнцаў Хезбалы[30]. У той жа дзень баевікі ІДІЛ апублікавалі відэа з забітым, па іх словах, расійскім вайскоўцам. На відэа паказана цела забітага і рыштунак (медыкаменты з надпісамі на рускай мове). Ісламісты заявілі аб 5 забітых расійскіх вайскоўцаў. Некалькі гадзін праз у інтэрнэт выкладзены групавыя і адзінкавыя фатаграфіі з расійскімі салдатамі, атрыманыя, верагодна, з мабільнага тэлефона забітага[31]. 18 сакавіка ў баі з урадавымі войскамі за гістарычную частку горада быў забіты другі «эмір» Пальміры Султан Бін Абдыль-Рахман[5]. 23 сакавіка стала вядома, што сірыйская ўрадавая армія ўзяла пад кантроль гістарычную частку горада[32] пры дапамозе ССА Расіі[33]. 24 сакавіка стала вядома пра гібель расіяніна Аляксандра Прахарэнкі[34], афіцэра расійскіх ССА[35] паблізу Пальміры: каб пазбегнуць траплення ў палон да баевікоў ён быў вымушаны выклікаць агонь на сябе. Гэта адбылося, калі сірыйскія ўрадавыя войскі вызвалілі гістарычную частку Пальміры ад байцоў ІДІЛ[36]. 25 сакавіка сірыйская армія вызваліла гістарычны замак Фахр-ад-Дзіна. Акрамя таго, на паўднёвым захадзе горада вызвалены раён гасцініц і рэстаранаў, крэпасць, а таксама даліна некропаля[37]. 26 сакавіка групы баевікоў адступілі на паўночныя ўскраіны Пальміры. Аднак як на ўсходзе, так і на захадзе горада ісламарадыкалы яшчэ аказвалі ўпарты супраціў[38]. За суткі ПКС РФ здзейснілі 40 вылетаў у раёне Пальміры, нанесеныя ўдары па 158 аб’ектах баевікоў, у выніку якіх знішчана больш за 100 паўстанцаў, 4 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 4 склада з боепрыпасамі і 5 адзінак аўтамабільнай тэхнікі[39]. 27 сакавіка сірыйская ўрадавая армія цалкам вызваліла Пальміру ад джыхадзістаў[40]. За суткі ПКС Расіі здзейснілі 40 вылетаў у гэтым раёне і нанеслі ўдары па 117 ваенных аб’ектах ісламістаў. Знішчаны 8 пунктаў кіравання, 12 апорных пунктаў, больш за 80 байцоў ІД, 2 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 8 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і 6 складоў з боепрыпасамі[41]. Роля Расіі28 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што Пальміра вызвалена пры ўдзеле ПКС РФ, расійскага спецназа і ваенных саветнікаў[1]. У гэты дзень у цэнтры горада ў 15:00 па мясцовым часе быў узняты дзяржаўны сцяг Сірыі. Паводле распараджэння Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у размініраванні горада прынялі ўдзел Міжнародны супрацьмінны цэнтр Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[42], а ў рэстаўрацыі гістарычных помнікаў горада — Дзяржаўны Эрмітаж[43]. Архітэктурна-гістарычную частку Пальміры расійскія спецыялісты цалкам размініравалі да 21 красавіка[44]. ![]() 31 сакавіка стала вядома, што расійская авіяцыя ў перыяд з 7 па 27 сакавіка ў інтарэсах падраздзяленняў урадавых войскаў у раёне Пальміры выканала каля 500 баявых вылетаў, падчас якіх нанесена больш за 2 000 авіяцыйных удараў. ПКС РФ штодня знішчалі аўтамабільныя калоны з баевікамі і боепрыпасамі, якія спрабавалі прарвацца ў Пальміру з боку Ракі і Дэйр-эз-Зора. Акрамя гэтага, стала афіцыйна вядома пра выкарыстанне расійскімі ПКС на кірунку Пальміры верталётаў Мі-28[45]. Наступныя падзеі5 мая сімфанічны аркестр Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева даў канцэрт пад назвай «З малітвай аб Пальміры» ў старажытным амфітэатры. Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі і прысвечаны памяці пакаранага смерцю баевікамі ІДІЛ наглядчыка Пальміры Халіда Асаада і расійскага афіцэра Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Прахарэнка, які загінуў пры вызваленні Пальміры[46]. Па даных СМІ, 8 мая расійскія вайскоўцы пачалі ўладкоўваць новую ваенную базу ў раёне Пальміры, недалёка ад ваеннага аэрадрома, якая, як планавалася, будзе з’яўляцца цэнтрам падрыхтоўкі аперацый супраць баевікоў ІДІЛ. Так, на кадрах журналістаў «Франс-Прэс» былі заўважаны сродкі супрацьпаветранай абароны Панцыр-С1[47]. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю аб будаўніцтве ваеннай базы ў Пальміры, заявіўшы што на фотаздымках са спадарожніка, якія апублікавала выданне, знаходзіцца часовы лагер[48]. У снежні ісламарадыкалы разгарнулі наступленне на Пальміру, паўторна акупаваўшы горад. Аднак, дзякуючы сумесным намаганням войскаў Сірыі, Расіі і Ірана, яго атрымалася адбіць. ПамяцьМіністэрства абароны Расіі заснавала медаль «За вызваленне Пальміры» і «За размініраванне Пальміры». Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia