Масавыя забойствы ў Вукро

Масавыя забойствы ў Вукро — шэраг масавых забойстваў, учыненых у 2020—2021 гадах у горадзе Вукро (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту.

Лістапад 2020 года

З 16 па 21 і з 27 па 28 лістапада 2020 года была ўчынена разня вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі, якія забілі ў Вукро 245 чалавек. Па прыбыцці войскаў многія жыхары беглі ў навакольныя горы, некаторыя запісвалі бойню на мабільныя тэлефоны. Байцы разрабавалі дамы, банкі і фабрыкі і расстралялі мноства маладых людзей, якія падазраваліся ў сімпатыях да паўстанцаў НФВТ.

Снежань 2020 года

30 снежня 2020 года была ўчынена разня вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі, якія забілі ў Вукро 12 чалавек.

Люты 2021 года

10 лютага 2021 года была ўчынена разня вайскоўцамі Узброеных Сіл Эрытрэі, якія забілі ў Вукро 18 чалавек.

Сакавік 2021 года

14 сакавіка 2021 года была ўчынена разня вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі, якія забілі ў Вукро ад 3 да 5 чалавек.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya