Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Меда́ль «За до́блесную пра́цу ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 6 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастакі І. К. Андрыянаў і. Е. М. Раманаў. Статут медаляМедалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Прагі». Па стану на 1 студзеня 1987 года медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджана каля 16 100 000 чалавек[1]. Апісанне медаляМедаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з медзі і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На аверсе медаля профільная пагрудная выява таварыша І. В. Сталіна у форме Маршала Савецкага Саюза. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «НАШЕ ДЕЛО ПРАВОЕ», у ніжняй частцы па акружнасці надпіс «МЫ ПОБЕДИЛИ». На рэверсе медаля надпісы: па акружнасці — «ЗА ДОБЛЕСТНЫЙ ТРУД», а ў цэнтры — «В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941—1945 ГГ.», у верхняй частцы — серп і молат, у ніжняй частцы — пяціканцовая зорачка. Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай чырвонай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі зялёная палоска шырынёй 7 мм. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі. Ілюстрацыі
Зноскі
Літаратура
СпасылкіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia