Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбіле́йны меда́ль «30 гадо́ў Саве́цкай А́рміі і Фло́ту» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 22 лютага 1948 года ў адзначэнне 30-й гадавіны Савецкай Арміі і Флоту. Аўтар малюнка медалі — мастак Н. І. Маскалёў. Палажэнне аб медалюЮбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» ўзнагароджваюцца ўсе генералы, адміралы, афіцэры, старшыны, сяржанты, салдаты і матросы, якія складаюцца да 23 лютага 1948 года ў кадрах Узброеных Сіл СССР, МУС і МДБ. Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі». Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» ўзнагароджана прыблізна 3 710 920 чалавек. Апісанне медаляЮбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку медаля — пагрудны профільны малюнак У. І. Леніна і І. В. Сталіна. У ніжняй частцы медаля — рэльефны надпіс «XXX». На адваротным боку медаля надпіс — па акружнасці: «В ОЗНАМЕНОВАНИЕ ТРИДЦАТОЙ ГОДОВЩИНЫ», у цэнтры: «СОВЕТСКОЙ АРМИИ И ФЛОТА» і дата «1918—1948». Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай шэрай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі шырокая чырвоная палоска шырынёй 8 мм, па краях стужкі вузенькія чырвоныя палоскі шырыней па 2 мм. Ілюстрацыі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia