Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны
Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне хіміі біялагічна актыўных пептыдаў, бялкоў, нуклеінавых кіслот і іх кампанентаў; хімічных мадэляў біялагічных працэсаў, сінтэзу і вывучэння біялагічных уласцівасцей новых рэгулятараў для выкарыстання ў медыцыне і сельскай гаспадарцы; развіцця навуковага сінтэзу і тэхналогіі атрымання важных прадуктаў і матэрыялаў з нафты; экалагічнымі даследаваннямі. ГісторыяУ 1987 годзе на базе Аддзялення біяарганічнай хіміі Інстытута арганічнай хіміі АН УССР быў створаны Інстытут біяарганічнай хіміі АН УССР. У 1989 г. Інстытуту быўло падпарадкавана Аддзяленне нафтахіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі і вугляхіміі АН УССР, пасля чаго ён атрымаў новую назву — Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі АН УССР. У 2018 годзе Інстытуту біяарганічнай хіміі і нафтахіміі НАН Украіны прысвоена імя выбітнага ўкраінскага вучонага В. П. Кухара. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia