Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны НАН Украіны

Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute for Problems of Cryobiology and Cryomedicine of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1972
Дырэктар Аляксандр Юр’евіч Пятрэнка
Юрыдычны адрас  Украіна, 61016 Харкаў,
Пераяслаўская вул., 23
Сайт web.archive.org/web/2022…

Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне устойлівасці біялагічных аб’ектаў да холаду, распрацоўкай тэхналогій крыякансервавання біялагічных аб’ектаў і тэхнічных сродкаў іх рэалізацыі. Заснавана ў 1972 годзе на базе дзвюх лабараторый Фізіка-тэхнічнага інстытута нізкіх тэмператур АН УССР і праблемнай навукова-даследчай лабараторыі нізкатэмпературнага кансервавання касцявога мозгу і крыві Харкаўскага інстытута ўдасканалення лекараў.

Структура

  • Аддзел крыяпатафізіялогіі і імуналогіі
    • Група біятэхналогій і прыкладных нанатэхналогій
  • Аддзел крыяфізіялогіі
  • Аддзел крыябіяфізікі
  • Аддзел халадовай адаптацыі
    • Лабараторыя фітакрыябіялогіі
  • Аддзел крыяцыталогіі
  • Аддзел эксперыментальнай крыямедыцыны
    • Лабараторыя крыямарфалогіі
  • Аддзел нізкатэмпературнага кансервавання
    • Лабараторыя крыяпратэктараў
  • Аддзел крыябіялогіі сістэмы рэпрадукцыі
  • Аддзел крыябіяхіміі
  • Аддзел крыямікрабіялогіі
    • Лабараторыя мікрабіялогіі
  • Аддзел крыяэндакрыналогіі, інавацынай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці
  • Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі
  • Цэнтр калектыўнага карыстання прыборам Праточны цытафлюарыметр FACS Calibur фірмы BD
  • Цэнтр калектыўнага карыстання прыборам Лазерны сканавальны мікраскоп LSM 510 META
  • Аддзяленне біятэхнічных праблем дыягностыкі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya