Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіны
Інстытут рэгіянальных даследаванняў імя М. І. Далішняга НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. З'яўляецца галаўной навуковай установай Украіны па праблемах рэгіянальнай палітыкі і трансгранічнага супрацоўніцтва.Утвораны ў 1994 годзе на базе Львоўскага аддзялення Інстытута эканомікі НАН Украіны, якое было заснавана ў 1964 годзе. Інстытут ўзначальвае акадэмік НАН Украіны Васіль Сцяпанавіч Краўцоў, доктар эканамічных навук, прафесар. Структура
У Інстытуце працуе больш за 130 работнікаў. Сярод амаль 80 навуковых работнікаў дактароў навук – 18, кандыдатаў навук – 42. Сярэдні ўзрост дактароў навук – 54 года, кандыдатаў навук – 42 гады, навуковых работнікаў – 44 гады. ДаследаванніУ Інстытуце праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні: праблемы фарміравання рэгіянальнай палітыкі, сістэм кіравання і эколага-эканамічнага рэгулявання развіцця рэгіенаў, рацыянальнага выкарыстання вытворчага, працоўнага, прыродна-рэсурснага і інтэлектуальнага патэнцыялу рэгіёнаў, рынкавай інфраструктуры і прадпрымальніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці і трансгранічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнай статыстыкі і інш. Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця розных тэрытарыяльных адзінак, прадпрыемстваў і арганізацый, распрацоўку методык, праектаў заканадаўчых і нарматыўных актаў, навуковыя экспертызы, арганізацыю нарад, семінараў, канферэнцый, дае кансультацыі па ўсіх напрамках сваёй навуковай дзейнасці. Інстытут выконвае функцыі метадалагічнага, навукова-арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра, з'яўляецца заснавальнікам і выдаўцом навукова-практычнага часопіса "Рэгіянальная эканоміка". Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia