Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыроды зваркі, пайкі, наплаўкі, напылення і роднасных працэсаў, стварэння на іх аснове новых высокапрадукцыйных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў; трываласці і эксплуатацыйных уласцівасцяў зварных канструкцый, распрацоўкі прынцыпаў і асноў іх праектавання, павышэння надзейнасці, даўгавечнасці і рэсурсу; аўтаматызацыі і механізацыі працэсаў зваркі і роднасных працэсаў; стварэнне новых тэхналогій і абсталявання электраметалургічнай вытворчасці асабліва якасных сплаваў і кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Гісторыя
У 1929 па ініцыятыве Я. А. Патона пры Усеўкраінскай акадэміі навук створана кафедра інжынерных збудаванняў і ў яе складзе арганізавана Электразварачная лабараторыя. У 1930 пры Акадэміі створаны электразварачны камітэт. Я. А. Патонам ўпершыню ў свеце распрацавана комплексная праграма развіцця зварачнай вытворчасці. У 1934 на базе электразварачнага камітэта і Электразварачнай лабараторыі заснаваны навукова-даследчы інстытут электразваркі. У 1945 прысвоена імя Я. А. Патона.
Структура
Аддзел аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі
Аддзел аўтаматычнага рэгулявання працэсаў зваркі і нанясення пакрыццяў
Аддзел даследавання фізіка-хімічных працэсаў у зварачнай дузе
Аддзел эканамічных даследаванняў
Аддзел электратэрмічных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў
Аддзел агульных праблем тэхнікі і тэхналогіі дугавой зваркі
Аддзел ахоўных пакрыццяў
Аддзел зварачных і роднасных тэхналогій у медыцыне і экалогіі
Аддзел зваркі газанафтавых труб
Аддзел зваркі пластмас
Аддзел зваркі легіраваных сталей
Аддзел імпульсных працэсаў і тэхналогіі дугавой зваркі
Аддзел касмічных тэхналогій
Лабараторыя электронна-прамянёвай нанатэхналогіі неарганічных матэрыялаў для медыцыны
Лабараторыя надзейнасці зварных канструкцый і механічных выпрабаванняў
Лабараторыя зваркі, рэзкі і апрацоўкі металаў выбухам
Аддзел матэматычных метадаў даследаванняў фізіка-хімічных працэсаў пры зварцы і спецэлектраметалургіі